Выстаўка працуе з 10.00 да 17.00 (акрамя панядзелка)

Тэатраліі. Так Анджэй Струміла акрэслівае сваю творчасць, звязаную са сцэнічным мастацтвам. Гэта не проста сцэнаграфія, што звычайна з’яўляецца бытавым элементам, падпарадкаваным бачанню рэжысёра. У выкананні Струмілы яна выходзіць за традыцыйныя схемы. Яна з’яўляецца самастойным творам. Такім, што можа існаваць, калі спектакль, на якім ён працаваў, ужо сышоў з тэатральнай ці опернай сцэны. Гэта моц таленту, ведаў і ўражлівасці Анджэя Струмілы. Дызайн касцюмаў захапляе і зачароўвае вытанчанасцю і майстэрствам выканання. Гэта не проста дэкарацыі - яны канфрантуюць наша ўяўленне з Яго бачаннем. Уздзейнічаюць як скончаны твор. Таму гэты важны матыў у творчасці прафесара Анджэя Струмілы стаў тэмай чарговай выставы, падрыхтаванай Падляскім музеем у Беластоку сумесна з Мастаком. Выстава рэалізавана ў рамках прэзентацыі польскай культуры на Беларусі і праграмы прамоцыі Падляскага ваяводства, дзякуючы фінансавай падрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства.