З 18 мая па 15 жніўня музей ткацтва запрашае на выстаўку прылад, прыстасаванняў і гатовых вырабаў традыцыйных дрэваапрацоўчых промыслаў.

Апрацоўка дрэва спрадвеку была адным з важнейшых, найбольш распаўсюджаных прамысловых заняткаў, што надавала характэрны каларыт гаспадарча-бытавому ўкладу і матэрыяльнай культуры насельніцтва беларускага краю. Паўсядзённы быт і працоўныя будні мясцовага жыхара былі цесна звязаныя з лесам, сярод якога ён жыў і карыстаўся яго дарамі.

На выстаўцы “зДрэва.by” вы можаце азнаёміцца з дрэваапрацоўчымі рамёствамі распаўсюджанымі на тэрыторыі Беларусі з канца 19 ст. па другую палову 20 ст. Вы ўбачыце цікавыя інструменты і нечаканыя вырабы з дрэва, узгадаеце свайго дзядулю-цесляра і шчаслівае дзяцінства на драўляным коніку. Шчыра запрашаем у наш музей!

Час працы 10:00-17:00 (з 1 чэрвеня 10:00-18:00), панядзелак - выхадны.

г.Полацк, вул. Войкава, 1.

Источник: tkach.polotsk.museum.by