УК «Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка» 5 ліпеня ў 16 00 запрашае жыхароў і гасцей горада на адкрыццё персанальнай выставы «Люстэркі ў гарады» Хрысціны Высоцкай (г. Мінск). 

Выстава «Люстэркі ў гарады» – гэта выявы сучасных гарадоў праз іх адлюстраванне ў вітрынах крам, вокнах офісаў і жылых дамоў. Кожная шаўковая карціна – гэта партал, праз які глядач можа адправіцца ў падарожжа ў Амстэрдам, Парыж, Рым... і, безумоўна, ў Мінск – родны горад Хрысціны.

Мастацкія вобразы твораў прасякнуты асабістымі ўспамінамі і асацыяцыямі аўтара пасля незабыўных вандровак. Вітрыны гарадоў адначасова адлюстроўваюць ўнутраную і знешнюю (вонкавую) рэальнасць асяроддзя, што дазваляе акунуцца ў атмасферу месца і часу.

Хрысціна працуе ў плыні мастацкага тэкстылю. Яе ўлюбёная тэхніка – батык – мастацкі роспіс па шоўку. Гэта старажытная інданезійская тэхніка аздаблення тканіны з дапамогай рэзервавання тэкстыльных фарбаў гарачым воскам. Акрамя батыкаў, у экспазіцыі выставы прадстаўлены тэкстыльныя арт-аб’екты, ручное ткацтва і іншыя творы мастацкага тэкстылю.

Кошт квіткоў: дзіцячы – 80 капеек, дарослы – 1 рубль.

Інфармацыя па тэлефону 51-80-55.