З 1 па 10 верасня 2017 г. у экспазіцыі Музеі беларускага кнігадрукавання будзе прадстаўлена "Малая падарожная кніжка" Францыска Скарыны са збору Белгазпрамбанка.

"Малая падарожная кніжка" (1522 г.) - адно з двух выданняў Ф. Скарыны, якія выйшлі ў віленскай друкарні, і першая кніга, выдадзеная Скарынам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

На выстаўцы можна будзе пагартаць старонкі гэтага ўнікальнага помніка беларускай культуры ў электронным фармаце, а таксама пазнаёміцца з "майстэрняй Скарыны" ў фармаце 3D.

Источник: book.polotsk.museum.by