Гісторык Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Полацку «Імёны свабоды»

23 кастрычніка 2015 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым. У межах сустрэчы было прэзентавана перавыданне кнігі «Імёны свабоды».

Падчас сустрэчы з чытачамі Уладзімір Арлоў прэзентаваў трэцяе выданне сваёй кнігі «Імёны свабоды», а таксама кнігу, сабраную з тэкстаў Валерыя Слюнчанкі - знакамітага рэстаўратара, які працаваў над аднаўленнем Сафійскага сабора ў Полацку.

Пасля таго, як аўтар прачытаў некалькі ўрыўкаў з «Імёнаў свабоды», ён адказаў на пытанні наведнікаў музея. Палачане цікавіліся стаўленнем гісторыка да планаў пабудаваць Сафійскі сабор у Віцебску, яго адносінамі да асобных расійскіх даследчыкаў, што пішуць гісторыю Полаччыны, уражаннямі ад атрымання Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры і інш.

Завершылася сустрэча аўтограф-сесіяй.

Даведка: Уладзімір Арлоў - нарадзіўся ў Полацку ў 1953 годзе. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца».

Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. «Асветніца з роду Усяслава», «Ордэн Белай мышы», «Таямніцы полацкай гісторыі», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з Г. Сагановічам), «Адкуль наш род», «Краіна Беларусь», «Паром празь Ля-Манш» і інш.

Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны «за ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры» (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Бeларусі (1986), выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996).

IMG_9088

IMG_9098

IMG_9099

IMG_9102

IMG_9119

IMG_9130

IMG_9132

IMG_9143

IMG_9158

Фота аўтара

Сайт города Полоцка и Новополоцка
полацк полоцк арлоў прэзентацыя імён свабоды
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
91 просмотр в декабре
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Новости компаний
На Boomstarter продолжается краудфандинговый проект по созданию нового мобильного приложения для самостоятельных путешествий TRAPP. Проекту нужно собрать 750 тысяч рублей до 16 июня, чтобы реализовать задуманный функционал. В центре приложения – уникальный маршрут самостоятельного путешествия, который пользователь получает от проверенных авторов или создать самостоятельно. «Самой сложной, страшной и ответственной частью всего путешествия является процесс с...