Палачанка стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

У абласной бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння заснаванай Віцебскім аблвыканкамам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча за 2015 год і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога маладзёжнага літаратурнага конкурсу «Быў. Ёсць. Буду…», прымеркаванага да гэтай даты.

У катэгорыі «Паэзія» лаўрэатам прэміі стала член СПБ, аўтар трох вершаваных кніг, рэдактар Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», ко­лішняя настаўніца, а зараз пенсіянерка Галіна Загурская (на фота) – за зборнік «З росаў святаянных».

Палачанка стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, фото-1

У намінацыі «Проза» адзначаны член СПБ, настаўнік Пастаўскай гімназіі, член вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны» за 2009 год, аўтар каля 40 краязнаўчых і вершаваных выданняў Ігар Пракаповіч – за кнігу краязнаўчых артыкулаў «Чароўны край – Пастаўшчына». Гэта падручнік для факультатыву «Паставызнаўства».

У маладзёжным конкурсе спаборнічала звыш за пяцьсот школьнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў творчых прафесій. Найбольш удзельнікаў было з аршанскіх СШ №№9 і 10, віцебскіх гімназій №№4 і 1, ВДУ імя П. Машэрава. Лепшыя творы вызначаны ў дзвюх узроставых групах (ад 15 да 30 гадоў). З пераможцамі пазнаёміла кіраўнік журы, старшыня абласнога ад­дзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Караткевіча Тамара Краснова-Гусачэнка. Прызавыя месцы занялі 28 аўтараў, а 17 атрымалі па­дзякі, пішуць «Віцебскія весці».

Фота: «Віцебскія весці»

Сайт города Полоцка и Новополоцка
полоцк новополоцк витебск караткевіч
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии