Калядная зорка, Дзед Мароз і самавар: як па полацкаму краю Каляда ішла

Нарэшце дачакаліся мы са­праўднай зімы. З марозамі ды чысцюткім, белым снегам: такая прыгажосць наўкола! У гэтыя дні, у пачатку каляндарнага года, нашы продкі ў гонар зімовага сонцавароту адзначалі Зімовыя святкі.

Дзень паступова павялічваецца, сонца ўсё часцей з’яўляецца на небе — прыйшла Каляда. Надышла пара выказваць на­дзеі на шчаслівае жыццё ў новым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і.

У тым, што старадаўні народны абрад святкавання Калядаў жыве і сёння, мы ўпэўніліся, наведаўшы вёску Азіна Полацкага раёна. Здалёк пачулі песню «Ішла Каляда, калядуючы…» ў выкананні калядоў­шчыкаў. Па шырокай вясковай вуліцы ў святочных строях, узяўшы Калядную зорку, ішлі прывабныя вясковыя жанчыны, вялі з сабой Казу і Мядз­ведзя. У кошыках неслі падораныя сяльчанамі пачастункі.

«Дзе Каза бывае — туды шча­сце завітае, дзе Каза хо­дзіць — там жыта родзіць!» — вершаванымі радкамі распавядалі яны пра сваё каляднае падарожжа. Каза сімвалізуе дабрабыт і багаты ўраджай, яна — жаданы госц­ь у любой хаце. А мядзведзь? Ён — сімвал сілы і здароўя. Без іх ніяк не абысціся! Жанчыны жадалі аднавяскоўцам, «каб у іх былі добрыя каровы, а яны — здаровы, каб вяліся ў іх свінні, цялушкі ды розныя птушкі»! Сяльчане гасцінна сустракалі валачобнікаў.

IMG_8167Фото-А.Марцинкевича

Адкалядаваўшы, яны накіраваліся ў Азінскі сельскі дом культуры, у гасцёўню Дзеда Мароза. Там і адбылося наша знаёмства. Гаспадар у чырвоным футры (яго ролю выконвае ўжо не першы год старшыня ветэ­ранскай арганізацыі Азінскага сельсавета Вячаслаў Мурашкевіч) быў рады гасцям.

Да нашага прыходу ён вабіў час з пяцікласнікам Максімам Сакалоўскім, які прыехаў у вёску на канікулы да сваёй любай бабулі. Хлопчык распавядаў, як знайшоў у навагоднюю ноч пад ёлкай кнігу «Хачу пра ўсё ведаць» і вялікую каробку з канструктарам.

А яго брат Лёша атрымаў у падарунак дартс і робата. А яшчэ па сакрэту Дзеду Марозу хлопчык расказаў, што ў іх сям’і хутка народзіцца яшчэ дзіцё… Якія шчаслівыя былі вочы ў Максімкі, калі ён гаварыў пра гэтую навіну!

Касцюмы калядоўшчыкаў з задавальненнем прымерылі мясцовыя жыхаркі Людміла Петрашкевіч, Галіна Пятрова (у той дзень яна адзначала дзень нараджэння), Марына Костык, дырэктар Азінскага СДК Аксана Валынка, старшыня Азінскага сельвыканкама Алена Чувашэнка, Святлана Цішаловіч і Галіна Гурчонак. Жанчыны шчыра гаварылі пра тое, што чакаюць ад новага года здароўя, стабільнасці, добрага ўраджаю. Дасылаючы дабро іншым, яны бачылі ўсмешкі і ра­дасць — вось яно, сапраўднае каляднае шчасце!

IMG_8156Фото А.Марцинкевича

У навагоднія дні яны з задавальненнем заходзяць у Дом культуры. Тут наладжаны цікавыя выставы, можна сфатаграфавацца ў розных парыках і капялюшах, папіць гарбаты і сустрэцца з суседзямі. У святочныя дні з Дзедам Марозам сустрэліся каля 100 чалавек. Для іх вёскі гэтая лічба — нямалая! Сёлета ўпершыню на тэрыторыі сельсавета прайшоў конкурс на самага лепшага снегавіка. Пакуль вынікі не падведзены, на перамогу прэтэндуюць 7 прыгажуноў з морквай замест носа і вядром на галаве.

Разам з Дзедам Марозам мы паехалі ў вёску Цінаўка, каб павіншаваць з Новым годам і Калядамі тутэйшых жыхароў. Гэты населены пункт, дзе пастаянна пражываюць усяго чалавек 20, застаўся адзіным у сельсавеце, які не наведаў галоўны навагодні персанаж.

IMG_8192Фото А.Марцинкевича


…Сяльчане розных узростаў — маладыя і доўгажыхаркі — на чале са старэйшынай вёскі Вольгай Іванскай сустракалі гасцей па старадаўнім звычаі — талакой. У адным з двароў накрылі стол, на які кожны прынёс свой пачастунак да гарбаты.

Сустрэчы з Дзедам Марозам і старшынёй Азін­скага сельвыканкама Аленай Чувашэнка асабліва шчыра радаваліся доўгажыхаркі Аляксандра Ільінічна Валуева, 1928 года нараджэння, і Раіса Васільеўна Шаўрукова, 1925 года нараджэння. Пра апошнюю сяльчане расказалі, што хоць бабулі і за 90 — яна яшчэ вельмі рухавая і вясёлая, нягледзячы на тое, што з’яўляецца вязнем, і на яе долю выпалі цяжкія выпрабаванні. Бабуля пасвіць сваіх козачак, робіць зарадку, упэўнена, што рух — галоўнае ў жыцці.

На стале стаяў незвычайны самавар — з вялікай трубой, які награвае ваду з дапамогай вугалёў. Калі ён добра разагрэўся — чорны дым распаўсюдзіўся па ўсёй вёсцы! Гэты рарытэт захавала Раіса Шаўрукова, сказаўшы, што ён дастаўся ў спадчыну. Яму, гэтаму самавару, напэўна, гадоў 100… Мы, канешне, паспрабавалі гарбату з кіпенем з гэтага самавара.

Не толькі нам, але і Барысу Іванскаму, Ларысе Гарэлікавай, Марыі Карабчонак, Кацярыне Міхайлавай, Алене Абраменка і Яніне Маслоўскай напой вельмі спадабаўся, паказаўся асабліва духмяным. Тым больш, што пілі мы чай на двары, на марозе.

IMG_8129Фото А.Марцинкевича

Сяльчане ўзгадвалі Дзень вёскі, які прайшоў у 2015 годзе. Цеплыня ад гэтага свята сагравае іх душы і сёння. Чым адметная была тая падзея? Тым, што сабраліся дружна, разам, адчулі нейкую асаблівую роднасць ад таго, што жывуць побач, у адной вёсцы, з агульнымі надзеямі… Прыезд у вёску Дзеда Мароза нечым нагадаў тое свята. Падарыў агульную радасць усім.

У зносінах з Дзедам Марозам, са старшынёй сельвыканкама Аленай Чувашэнка і з намі бабулі і маладыя жанчыны выказвалі спадзяванні на шчаслівую будучыню, шчыра зычылі адна адной здароўя і дабрабыту. Было заўважна, што да вясковых доўгажыхарак больш маладыя суседкі ставяцца з асаблівай павагай. Яно і зразумела, бо гэтыя жанчыны — жывая гісторыя іх малой радзімы.

На развітанне мы жадалі вяскоўцам моцнага здароўя, дабрабыту і вялікага шчасця, выказвалі надзею на новую сустрэчу падчас чарговага святкавання Дня вёскі Цінаўка. Мы нагадалі вяскоўцам пра Калядны цуд і пра тое, што Зімовыя святкі доўжацца аж да Вадохрышча — 19 сту­дзеня. У гэтыя дні трэба хадзіць у госці, радавацца, дзівіцца з прыгажуні-зімы. Не забывацца, што народныя традыцыі мы павінны перадаць новым пакаленням нашчадкаў.

Полацкі веснік
полоцк рождество азино каляды
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии

Общество
Поздно ночью 29 марта в Верхнедвинскую центральную районную больницу поступил звонок: один из посетителей местного питейного заведения упал и разбил себе голову. На вызов оправилась бригада скорой помощи, которая забрала отдыхавшего. Им оказался 50-летний водитель одного из полоцких автопарков. В машине по дороге в больницу мужчина начал проявлять агрессию к женщине-фельдшеру: стал заламывать ей руку и хватать за шею. Напуганный медик попросила водителя ос...
Общество
Председатель Новополоцкого горисполкома Дмитрий Демидов прокомментировал в своем официальном аккаунте в инстаграм слухи о его заражении вирусом COVID-19. «Уважаемые новополочане! Обращаюсь к вам по поводу распространяющейся информации о моём заражении вирусом Covid-19. Действительно, я отношусь к контактам первого уровня. То есть я находился в одном помещении с инфицированным человеком. На данный момент я сдал тест, который показал отрицательный результат....
Общество
Работники Полоцкой ТЭЦ начали капитальный ремонт тепловых сетей. Всего планируется отремонтировать или заменить 2,4 км труб, сообщили в Витебскэнерго. В первую очередь будут ремонтировать те участки теплосетей, на которых в прошлом году нашли дефекты, и отслужившие свой срок эксплуатации. Кроме того, в 2020 году работники ТЭЦ планируют ремонт турбины №1 и водогрейного котла №4, а также парового котла №4 на районной котельной «Ксты». Работы уже начались. Се...
Общество
Gorod214.by завершает знакомить читателей с проектами участников воркшопа «Идеи для города», который прошел в Полоцком государственном университете еще в марте. Мы уже рассказывали о предложении сделать на месте оврага между Василевцами и 10-м микрорайоном зону отдыха, а также о том, как можно дать новую жизнь пустующим корпусам «Измерителя». Еще один проект для Новополоцка, над которым работали студенты и школьники, называется «Поляна». Речь идет о сквере...
Общество
Со 2 апреля на нефтеперерабатывающем комплексе «Нафтан» в Новополоцке начали повышение загрузки установок предприятия. Гендиректор завода Александр Демидов объяснил корпоративной газете, благодаря чему это удалось. Технологические операции по повышению загрузки стали возможны благодаря увеличению поставов нефти по трубопроводной системе из Российской Федерации. – Наша задача – войти в параметры бизнес-плана по нефтепереработке, – приводит слова генеральног...
Общество
Как в Полоцке преображается один из главных монументов, посвященных Второй мировой войне. В центре города продолжается капитальный ремонт памятника воинам-освободителям Полоцка. С начала 1980-х годов проводился только поддерживающий ремонт памятника, но постепенно он стал приходить в негодность. В 2018 году с одного из элементов монумента начали отваливаться плиты с именами солдат. Наконец, нашлись средства на полноценный ремонт объекта. Известно, что архи...
Общество
Нужно максимально уменьшить передвижение детей, не ездить к бабушкам и дедушкам, особенно если они не находились у них до этого времени, чтобы исключить все возможные риски, сообщил начальник главного управления по образованию Витебского облисполкома Дмитрий Хома. Дошкольные учреждения продолжат свою работу в прежнем режиме, несмотря на то, что количество посещающих их малышей в связи с эпидобстановкой уменьшилось. Работа детских садов организована с соблю...
Общество
Сейчас на предприятиях Витебской области производится около 45 тысяч медицинских масок в сутки, в то время, как только в государственных аптеках области распродают больше 50 тысяч. Председатель облисполкома Николай Шерстнев поручил нарастить объемы производства, чтобы перекрыть спрос на средства защиты. — Сегодня мы видим, что средств защиты не хватает во всех странах. Приоритетно и беспрекословно обеспечение нужд здравоохранения всеми их видами. Для насел...
Общество
В Полоцком пограничном отряде начата работа по созданию памятного знака с рабочим названием «Пограничникам всех времен», рассказал официальный представитель отряда подполковник Денис Глебко. На предложение командования отряда принять участие в создании памятного знака откликнулись скульптор, выходец города Новополоцка, член совета художников Республики Беларусь, Оганов Дмитрий Львович и заслуженный архитектор Республики Беларусь, один из архитекторов мемор...