«Вяртаюся ў Полацк, бо хачу менавіта тут жыць і працаваць». Стась Сілка пра музыку, прафесію і «Песні для глуханямых»

Пра Стася Сілку з Наваполацка ў 2015 годзе казалі і пісалі шмат. Музыка з аншлагам выступіў у Віцебску, паспеў запісаць дэбютны альбом «Песні для глуханямых», а 30 студзеня прэзентуе яго ў сталіцы.

Gorod214.by пагутарыў са Стасям пра яго жыццё і творчасць.

—  Я - карэнны навапалачанін. У дзяцінстве паспеў павучыцца ў некалькіх школах - шукалі лепшыя варыянты, каб потым паступіць у ліцэй. Потым быў Віцебск, куды я накіраваўся за вышэйшай адукацыяй.

Здавалася, на чатыры гады выпаду са справаў полацкіх і наваполацкіх, але атрымалася наадварот. Менавіта пакуль я вучыўся ў Віцебску я пазнаёміўся з полацкай тусоўкай.

Зараз вяртаюся ў Полацк, бо хачу менавіта тут жыць і працаваць. Я атрымаў дыплом па спецыяльнасці “Менеджмэнт турызму, музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. Дыплом буду выкарыстоўваць па прызначэнні - па размеркаванні на два гады ўладкаваўся ў экалагічны музей.

— Размеркаванне ў музей - неабходнасць?

— Ні ў якім разе. Я цікаўлюся краязнаўствам, гісторыяй Полацка. А праца ў музеі дасць мне магчымасць кантактаваць з людзьмі, дасведчанымі ў гэтай тэме.

— У дзяцінсте можна было сказаць, што са Стася Сілкі вырасце музейны супрацоўнік і рок-музыка?

— Пра тое, што давядзецца папрацаваць у экалагічым музеі нельга было сказаць і два месяцы таму. А вось з музыкай справа іншая. Матуля распавядае, што ў самым раннім дзяцінстве крычаў я даволі чыста. Кажа: “Я ведала, што станеш музыкам”.

«Вяртаюся ў Полацк, бо хачу менавіта тут жыць і працаваць». Стась Сілка пра музыку, прафесію і «Песні для глуханямых» (фото) - фото 1

— Музыка для цябе - прафесія або хобі? 

— Па шчырасці, музыка - гэта і не хобі, і не прафесія. Гэта музыка. Я граю, бо ўмею і не ўмею больш нічога. Мне проста хочацца граць, выліваць эмоцыі.

Вось нядаўна прыехаў з іспыта, і потым увесь вечар сядзеў і пісаў музыку. Часам ёсць перажыванні, якія трэба тэрмінова пераўтварыць ў музыку, каб не трымаць у сабе.

«Вяртаюся ў Полацк, бо хачу менавіта тут жыць і працаваць». Стась Сілка пра музыку, прафесію і «Песні для глуханямых» (фото) - фото 2

— У сеціве першае, што трапляецца на вочы, калі шукаеш інфармацыю пра цябе - плакат са словамі "Ён прыйшоў, каб заваяваць сэрцы мільёнаў жанчын". Гэта што - рэкламны ход, альбо жыццёвае крэда?

—  (Смяецца) Гэты плакат - мой праклён. Два гады таму перад выступленнем у Віцебску сябры з гумарам падышлі да рэкламы. Спрацавалі, маўляў, на мэтавую аудыторыю сольных выканаўцаў - дзяўчатак. І "заляпілі" ўсюды гэты плакат разам з некаторымі іншымі.

Я пра яго нічога не ведаў, але толькі ён выжыў і яго любяць рэпосціць. У любым матэрыяле пра мяне ён ёсць. Самі хлопцы, якія яго прыдумалі, ганарацца сваёй работай.

— Ты сам пішаш песні? Калі так, то ці лічыш сябе паэтам?

— Так песні я пішу сам. Паэтам сябе дакладна не лічу. Я знаемы з некаторымі паэтамі, і мы з імі не зусім падобныя. Усё іншае - светаўспрыманне, падыход да творчасці. Паэт напіша некалькі радкоў, а затым на базе сваіх ведаў, пачуццяў даводзіць верш да таго стану, якога ён хоча дасягнуць.

А мне прыходзіць шэсць радкоў у галаву, і я не магу і не хачу далей іх працягваць. Сядзець, вымучваць. Мне хочацца зрабіць з іх песню, зайграць.

Таму паэтам я сябе назваць не магу, прынамсі, у маім разуменні слова паэт.

«Вяртаюся ў Полацк, бо хачу менавіта тут жыць і працаваць». Стась Сілка пра музыку, прафесію і «Песні для глуханямых» (фото) - фото 3

— Як нарадзіўся твой дэбютны альбом "Песні для глуханямых"?

— Ніяк! Адмыслова для кружэлкі "Песні" я не пісаў. Гэта зрэз усёй творчасці за апошнія гады, фіксацыя. Я на працягу двух гадоў граў некаторыя свае песні, і яны мне люта надакучылі. Думаў проста пакінуць іх.

Але пазней, пад уплывам сяброў, адважыўся запісаць гэтыя песні. Падумаў, ж не прымушаю нікога іх слухаць, так што няхай будзе. Мне дапамог выкладчык з музычнага каледжа Наваполацка, які цікавіўся гуказапісам, але гэтай справай прафісійна не займаўся.Там у каледжы мы за два-тры разы ўсё і запісалі.

Я запіс паказаў спачатку толькі некалькім сябрам, але калі альбом з’явіўся на Тузіне неяк пайшло-паехала. Часта пытаюцца пра назву - "Песні для глуханямых", але яе я патлумачыць не магу. Гэта проста набор словаў, ці не.

— Ці лічыш сябе часткай сучаснай беларускай музычный прасторы?

— Я ўвогуле не лічу сябе сучасным музыкам. Мне здаецца, што мая музыка састарэла і зусім не актуальная зараз, калі галоўныя трэнды - электроншчына, сінтэзатары і гэтак далей. Але я граю тое, што магу. А раз граю сёння і ў Беларусі, значыць сапраўды частка сучаснай музычнай прасторы.

— Дзе шукаць карані тваёй творчасці?

— Карані гэтыя, напэўна, ў Пецярбургу. Так званы пецярбургскі рок уплываў на фармаванне майго светаўспрымання з дзіцінства.

Акрамя таго, заўважана было мной і іншымі людзьмі, што полацкя творчая тусоўка досыць змрочная. Была і ёсць. Вось і некаторыя з маіх знаёмцаў пішуць пра розную містыку.

Колісь на кватэрнік да нас прыязджаў заслужаны беларускі бард Андрэй Мельнікаў, а наш паэт Алесь Круткін чытаў яму свае вершы. Дык спадар Андрэй зрабіў выснову, што ў нас з канца 80-х гадоў у плане атмасферы нічога не змянілася. Усе такое андэграунднае, песімістычнае. Напэўна, і на мне ёсць адбітак усяго гэтага.

— Каго з сучасных беларускіх музыкаў можаш вылучыць?

— Калі па папулярнасці выбіраць, то назаву Akute, магілёўскі гурт. Я не заўседы люблю іх музыку, але робяць яны сваю справу якасна.

Безумоўна, Вольскі і Крамбамбуля. Лявон Вольскі сам па сабе кіт. А апошнія яго запісы - "Драбадзі драбада" і "Чырвоны штраль" - проста шыкоўныя, зробленыя і сыграныя крута.

З даўніх часоў асаблівае стаўленне ў мяне і да гурта "Дай дарогу". Памятаю, пад кліп "Прыгай в коляску" трэсліся з сябрамі яшчэ ў дзяцінстве. Не ўсе і зараз ведаюць, што хлопцы з "Дай дарогу" - нашыя землякі, берасцейцы.

З іншага боку зараз модны праект Сяргея Міхалка Bruttо. Але іх я слаба разумею. Хоць я, па шчырасці, і старога Ляпіса не магу назваць улюбёным гуртом.

«Вяртаюся ў Полацк, бо хачу менавіта тут жыць і працаваць». Стась Сілка пра музыку, прафесію і «Песні для глуханямых» (фото) - фото 4

— Бачыў твае фотаздымкі на каляднай імпрэзе полацкага фальклорнага калектыва "Варган". Гэта выпадковае супрацоўніцтва ці сталае? Не думаў фальклорныя матывы ў свае песні ўнесці?

— Калі я пісаў песні для альбома, яшчэ не удзельнічаў у "Варгане". Яны займаюцца традыцыйнымі беларускімі спевамі, бяруць песні сабраныя ў экспедыцыях і максімальна блізка да арыгіналу іх выконваюць. Кіраўнік калектыва - Вольга Емельянчык - проста неверагодны чалавек. Кожны раз, калі мы спяваем разам, для мяне - вялікая школа.

Недзе з канца мінулага лета я стаў цесна сябраваць з "Варганам", хадзіць рэпетыцыі. Мне вельмі падабаецца. Можа калі-небудзь і адлюструецца у песнях. Аказалася, што народныя мелодыі - не такія папсовыя, як прынята лічыць. Гэта не толькі Купалінка, як я раней думаў.

А ў "Варгане" мяне пазнаёмілі з такімі тэкстамі і мелодыямі, якія прабіваюць наскрозь, ад уражання рукі трэсціся пачынаюць. Гэта тое, што магло б у перспектыве адрозніць беларускую музыку ад іншых. Вось гішпанцы ці італьянцы пачнуць граць - і адразу разумееш, адкуль яны. А калі граюць беларусы то часцей за ўсё не ясна адкуль яны, бо хутчэй за ўсё косяць пад Захад ці Ўсход.

З тых музыкаў, якім, на мой погляд, удаецца адчуць атмасферу нашага фальклору, яго гармонію, і рабіць пры гэтым якасную сучасную музыку не магу не адзначыць гурт Vuraj і Сяржука Доўгушава.

Калі ў мяне атрымаецца адчуць мясцовую музычную гармонію і ўнесці яе ў свае песні - тады змагу сказаць, што задаволены сваёй творчасцю.

— Мясцовыя жыхары часта кажуць, што няма аніякай розніцы паміж Полацкам і Наваполацкам. Маўляў, адзін горад. А ты як лічыш?

— Як па мне, дык розніца вялікая. Неба і зямля. Полацк - гэта дуб. Такі здаровы, стражытны, моцны, які не вырваць ужо ніяк. А Наваполацак тады, мабыць, бярозка. Штосьці пакуль яшчэ тонкае, гнуткае, дынамічнае, больш залежнае ад рознага кшталту "ветраў" - тэндэнцыяў.

— Ці не шкада табе, што ў Полацку, здавалася б цэнтры беларускай гісторыі і культуры, зусім рэдка можна пачуць на вуліцы беларускую мову? 

— Ведаеш, мне вельмі спадабалася як пра беларускую мову і беларушчыну ўвогуле сказаў калісьці ў Наваполацку Глеб Лабадзенка. Ён адзначыў, што наша культура трымалася заўсёды на 300 спартанцах. І па-мойму гэта не залежыць ні ад палітыкі, ні ад дзяржавы. Беларусь ніколі не будзе аднамоўнай, бо яна ніколі такой і не была, здаецца. І ў гэтым наша сіла, шматзначнасць, адкрытасць.

Мяне цешыць, што усе мае рускамоўныя сябры і беларускую мову разумеюць. Не хочуць самі на ёй размаўляць - і добра, абы толькі мне не перашкаджалі. Так што ёсць на ўсю Беларусь і зараз тыя 300 спартанцаў, і ў нас у Полацку яны ёсць.

Як павялося з 80-х гадоў, калі Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Арлоў, Сяржук Сокалаў-Воюш, кожны па-свайму, але займаліся і займаюцца адной, беларускай, справай. Многія з таго пакалення ўжо не з намі, і тады на іх месцы з’явіліся мы. Не іх дзеці то бок гэта не перадача ідэй па спадчыне. Проста з'явіліся, бо не можам не з’явіцца, бо калі мы не з’явімся - парушацца законы космасу. Упэўнены, і на нашае месца абавязкова нехта прыйдзе.

Фота і відэа прадастаўлена Стасям Сілкай

Cайт города Полоцка и Новополоцка
полоцк новополоцк полацк наваполацк сілка музыка
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Общество
29 февраля с 10.00 до 15.00 в Новополоцке будет перекрыто движение по улице Молодежной между перекрестками с улицами Кирова и Юбилейной. Это связано с празднованием Масленицы. В связи с этим, с 9.30 до 15.00 городской транспорт будет ходить по измененным маршрутам, сообщает «Новополоцк сегодня». Автобусы №2, 4, 5, 7, 8, 9, 10, 12 и 16 будут сворачивать на улице Калинина, двигаться по улице Блохина, а затем возвращаться на обычные маршруты по улице Ктаторов...
Общество
На одном из выездов с моста по улице Юбилейной в Полоцке в ходе реконструкции сделают круговое движение. Об этом в эксклюзивном комментарии рассказал первый заместитель председателя Полоцкого райисполкома Сергей Лейченко. У въезда на «старый» мост через Двину со стороны центра Полоцка, на месте парковки, появится круговой перекресток. Проектные работы по этому объекту ведутся давно и находятся на стадии завершения. Каким точно будет новый объект пока неизв...
Общество
Проработав курьером в фирме по доставке еды два дня, мужчина решил украсть сейф с выручкой. Вместе со знакомым они разбили окно, украли сейф и ноутбук, а потом поделили деньги, рассказали в УВД Витебского облисполкома. 38-летний житель Витебска занимался пассажирскими перевозками, а курьером устроился в качестве подработки. В офисе компании он заприметил сейф, в который складывали выручку, и решил украсть его. Для этого он позвал знакомого новополочанина 1...
Общество
25 февраля сотрудники ГАИ и ОБЭП Новополоцкого ГОВД задержали 37-летнего новополочанина на ГАЗ-66. В кузове грузовика было 860 кг металлолома, документов на который у водителя не было, сообщают в ГАИ. Мужчина собирался сдать металл и заработать денег. При этом, у него не было сопроводительных документов на груз. Правоохранители арестовали автомобиль и лом. В отношении новополочанина составили протокол по ч. 1-1 ст. 12.7 КоАП РБ (Незаконная предпринимательс...
Общество
13 февраля суд Первомайского района Витебска признал жителя Полоцка виновным в грабеже и причинении насилия. Мужчина осужден условно, сообщили в пресс-службе Витебского областного суда. В апреле 2018 года полочанин попытался украсть из бутика куртку и футболку на сумму 279 евро. При помощи магнита он снял защитные чипы и попытался скрыться. Сотрудники магазина хотели остановить вора, мужчина нанес одному из них побои. Обвиняемого признали виновным в грабеж...
Общество
25 февраля в деревне Малое Ситно в Полоцком районе произошло возгорание в здании детского сада-базовой школы. Все были эвакуированы еще до прибытия спасателей, сообщают в МЧС. О происшествии сообщили около полудня. Когда подразделения МЧС прибыли к месту вызова, наблюдалось задымление в одном из кабинетов, расположенном на втором этаже. Работники детского сада уже потушили огонь и эвакуировали 47 человек, из которых 30 — дети. В результате пожара никто не...
Общество
В соцсетях появились сообщения о том, что из «Дома торговли» в Полоцке эвакуировали всех посетителей. Оказалось, что это — часть учений МЧС. Как рассказала gorod214.by официальный представитель УВД Витебского облисполкома Ольга Шкуратова, в торговом центре проводит учения Полоцкий горрайотдел по чрезвычайным ситуациям. В МЧС отметили, что эвакуация прошла по всем нормам безопасности. Персонал действовал четко и организованно. По замыслу, условный пожар про...
Общество
Государственную награду за рождение и воспитание пяти детей получила полочанка Екатерина Красная, пишет «Полацкі веснік». В семье Владислава и Екатерины Красных пятеро детей. Мужчина работает техником-электриком на участке «ГорСвет» полоцкого ЖКХ. Его жена работает в Центральной библиотеке имени Ф. Скорины.
Общество
Полочан и гостей города приглашают на праздник народного календаря Масленицу, которую будут отмечать в Полоцке 29 февраля 12 до 15 часов на площади Свободы. В программе массовых гуляний театрализованное представление, концертно-развлекательная программа, аттракционы, работа ремесленных и торговых площадок, выставки-дегустации продукции предприятий и организаций города и района. Сильным и ловким предлагается покорить традиционный «Призовой столб». Всех жела...