Лялькі на кожны выпадак жыцця прадстаўлены на персанальный выставе палачанкі Зінаіды Лёцінай

Радасцея, Вербніца, Вішанька, Жаданніца, абярог ад суроку… Лялькі на кожны выпадак жыцця жанчыны і яе сям’і прадстаўлены на персанальный выставе твораў народнай творчасці Зінаіды Лёцінай «Кола жаночага лёсу».

На жаль, фотаздымкі не ў стане перадаць атмасферу, якая ахутвае наведвальнікаў Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Заходзіш у залу — і адчуваеш, нібы вярнулася ў дзяцінства, дзе магчымы цуды, дзе свет поўны шчасця і навокал добрае чараўніцтва. Больш за трыста лялек — роставых і мініяцюрных — расказваюць свае гісторыі.

Гісторыя ж самой аўтаркі выставы не менш цікавая. Зінаіда Лёціна, жыхарка вёскі Фарынава, па прафесіі швачка. Але кола яе інтарэсаў нашмат больш шырокае. Зінаіда Мікалаеўна піша вершы, музыку, спявае, займаецца вязаннем, вышыўкай, выцінанкай, захапляецца псіхалогіяй. Асаблівае месца ў яе творчасці займае выраб народных лялек і абярэгаў.

Першую ляльку маленькай Зіне скруціла матуля з уласнай хустачкі. Прайшлі гады, і Зінаіда рабіла лялек ужо сваім дзецям. «Кожная жанчына можа круціць лялек — толькі пачынаеш рабіць, як нейкая радавая памяць «усплывае», рукі ўзгадаюць па­таемнае», — упэўнена майстрыха.

…Урачыстае адкрыццё выставы пачалося з імправізаванага чаяпіцця і спеваў пад гітару. А далей наведвальнікі ЦРНК пачалі знаёмства з творцай і яе «сяброўкамі». Першай пабачылі ляльку, у якой «схаваліся» дзяўчынка, нявеста, мама, бабуля, — усё кола жаночага лёсу ў адной-адзінай ляльцы!

Лялька побач з чалавекам заўсёды — пачынаючы ад «пустышкі» і «пеленашак». Гэта не проста цацка, але сродак пазнання навакольнага свету. Першапачаткова лялькі былі абярэжнымі ці каляндарна-абрадавымі — таму часцей за ўсё ў іх няма твару: каб лішнія вочы не сурочылі сям’ю. А робяцца абярэгі без нажніц і іголак — бо лёс можна адрэзаць.

…Урачыстае адкрыццё выставы пачалося з імправізаванага чаяпіцця і спеваў пад гітару. А далей наведвальнікі ЦРНК пачалі знаёмства з творцай і яе «сяброўкамі». Першай пабачылі ляльку, у якой «схаваліся» дзяўчынка, нявеста, мама, бабуля, — усё кола жаночага лёсу ў адной-адзінай ляльцы!

Лялька побач з чалавекам заўсёды — пачынаючы ад «пустышкі» і «пеленашак». Гэта не проста цацка, але сродак пазнання навакольнага свету. Першапачаткова лялькі былі абярэжнымі ці каляндарна-абрадавымі — таму часцей за ўсё ў іх няма твару: каб лішнія вочы не сурочылі сям’ю. А робяцца абярэгі без нажніц і іголак — бо лёс можна адрэзаць.

Дарэчы, як адзначыла аўтарка выставы, калі лялька згубілася, нельга журыцца — значыць, выканала сваю ролю і пайшла шукаць новую гаспадыню. Наведвальнікі выставы прыкмецілі, што большасць лялек сімвалізуюць жаночы пол. Але ў кожнай абавязкова прысутнічае і мужчынскі пачатак — палена.

Зінаіда Лёціна не проста адраджае старажытныя традыцыі, але і з задавальненнем дзеліцца досведам: праводзіць майстар-класы, удзельнічае ў народных святах і вечарынах і расказвае пра таямніцы сваіх лялек.

Падчас адкрыцця персанальнай выставы сябра народнага клуба майстроў і сама­дзейных мастакоў «Майстар» Зінаіду Лёціну шчыра віншавалі калегі, блізкія і, канешне, самыя родныя людзі — любімыя муж і дачка. Дырэктар Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Вольга Шаркевіч уручыла Зінаідзе і Генадзю Лёціным Падзяку за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне і прапаганду народнай творчасці, за шматгадовае цеснае супрацоўніцтва.

А назірала за ўрачыстасцю лялька «Пятрушка», якой ўжо каля сарака лет. Пятрушка вырасціў дзяцей Лёціных, а зараз гадуе ўнукаў. Так кола жаночага лёсу не перастае круціцца. Так лялькі становяцца сведкамі, абярэгамі і памочнікамі ў нашым жыцці.

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов