«Полька», «Лявоніха» і «Кадрыля». Як палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору

У сонечны суботні дзень, 16 красавіка, у Полацку ля памятнага знака літары «Ў», што на алее па праспекце Францыска Скарыны, палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору.

Менавіта такім чынам — выступленнем фальк­лорнага ан­самбля «Карусель» Дзіцячай школы мастацтваў Полацкага раёна — быў адкрыты ўнікальны культурны праект «Вулічны музыка-2016». Кожны прахожы меў магчы­масць разам з педагогамі і навучэнцамі фальклорнага аддзялення ўстановы трапіць у цудоўны свет аўтэнтычнага мастацтва, народнай музыкі і танца. Многія спыняліся паслухаць асаблівую мелодыку гучання народных інструментаў пад адкрытым небам. А найбольш бойкія нават спрабавалі паўтарыць рухі традыцыйных народных танцаў, і няхай не адразу гэта атрымлівалася — першыя крокі зроблены!

Усяго 16 танцавальных кампазіцый падрыхтавалі выканаўцы да выступлення. Сярод іх — «Полька», «Лявоніха», «Полька-бабочка», «Войра», «Распалоска», «Кадрыля», «Кракавяк» і іншыя. Прыгожыя пары хлопцаў і дзяўчат у народных строях бойка вытанцоўвалі, і разам з «жывым гукам» інструментаў, якімі па-майстэрску валодаюць выкладчыкі школы, стваралі адмысловую музычную веснавую замалёўку.

«Полька», «Лявоніха» і «Кадрыля». Як палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору. (фото) - фото 1

Дарэчы, музычныя нумары чаргаваліся з забавамі, якія падрыхтавалі педагогі і навучэнцы Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа. Разам з выхаванцамі студыі крэатыўнага рукадзелля каледжа дарослыя і маленькія ўдзельнікі музычнага свята вучыліся рабіць з паветраных шарыкаў кветачку або забаўных жывёл — напрыклад, жырафаў, сабачак. Малеча з радасцю бегала за чародкамі мыльных пузыроў, што запускалі дзяўчаты. А больш старэйшыя гледачы адказвалі на пытанні віктарын, што праводзіла вядучая Люба Іванова.

«Полька», «Лявоніха» і «Кадрыля». Як палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору. (фото) - фото 2

— Увогуле, ідэя праекта — цудоўная! — падзялілася сваім меркаваннем  кіраўнік фальк­лорнага ансамбля «Карусель» Любоў Румянцава. — Справа нашага калектыву — аднаўляць, захоўваць народныя танцы і нагадваць пра іх сучасным землякам. Памыляецца той, хто лічыць, што так ужо ніхто не танцуе: мы, калі бываем на вечарынах у розных кутках Полацкага раёна, бачым, што народны танец жыве. Людзі ведаюць «Полькі» нават на сорак кален!

46979-1024x683

Сапраўды, народныя танцы — выдатны адпачынак для людзей рознага ўзросту і наша агульная спадчына. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працавітасць іх продкаў, тое, што вызначае нацыянальны воблік народа, яго душу і імкненні. Той, хто далучыўся да фальклорнай красавіцкай суботы, меў магчымасць у чарговы раз пераканацца, што душа беларусаў светлая і адкрытая.

«Полька», «Лявоніха» і «Кадрыля». Як палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору. (фото) - фото 4

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов