Полацкія ўлады патлумачылі, куды і як пералічваць грошы на рэстаўрацыю помніка літары «Ў»

Таварыства беларускай мовы атрымала паведамленне, што ў Полацку створаны дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэстаўрацыю помніка літары «Ў». Аднак высветлілася, што гэта агульны рахунак «дзеля патрэбаў ЖКГ», а не мэтавы — дзеля аднаўлення скульптурнай кампазіцыі.

Ліст з Полацкага райвыканкама Таварыства беларускай мовы атрымала на пачатку красавіка. Згодна з ім, рахунак ужо быў створаны, аднак мясцовыя ўлады не аб’явілі пра гэта патэнцыйным ахвярадаўцам праз рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ.

Начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Наталля Палякова пацвердзіла, што рахунак, на які ахвярадаўцы могуць пералічваць грошы, існуе. Аднак гэта «банкаўскі дабрачынны рахунак для пералічэння грашовых сродкаў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства КУП «ЖКГ» г. Полацка». Інакш кажучы, сродкі з яго могуць пайсці на розныя мэты.

Галоўны бухгалтар КУП «ЖКГ» Таццяна Лосева патлумачыла: адзінае, што могуць зрабіць грамадзяне ў такім выпадку, — гэта абавязкова пазначаць, што ахвяруюць грошы менавіта на рэстаўрацыю помніка літары «Ў».

Разліковы рахунак мае наступныя рэквізіты: № 3132000200023, г. Полацк 216 ААТ АСБ Беларусбанк МФА 648 УНП 300 058 727 АКПА 3 373 894.

Таццяна Лосева запэўніла, што ў іх вядзецца строгі ўлік ахвяраваных сродкаў, але на сённяшні дзень на рэстаўрацыю помніка літары Ў яшчэ не паступіла ні капейкі.

Чаму пра магчымасць ахвяраваць грошы на гэту справу не абвясцілі ні ў СМІ, ні на афіцыйным сайце райвыканкама, прадстаўнікі мясцовай улады адказаць не змаглі. Па словах Наталлі Паляковай, рэквізіты рахунка плануюць надрукаваць ў газеце «Полацкі веснік».

На рэстаўрацыю помніка патрэбна каля 80 мільёнаў рублёў. Ягоную рэстаўрацыю плануюць скончыць сёлета ў чэрвені.

Cайт города Полоцка и Новополоцка
полоцк памятник реставрация
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Ничего не найдено.