Каўбоям - за 80 гадоў. Пад Наваполацкам працуе незвычайны конны клуб

У былым ваенным гарадку каля Наваполацка сям’я стварыла конны клуб. Гаспадар «коннага царства», дарэчы, служыў у той самай вайсковай часці, на тэрыторыі якой цяпер утрымлівае коней. Але самае цікавае — у ягоным клубе займаюцца коннікі ва ўзросце за 80 гадоў!

Каму муж купіць… брыльянты

У пасёлак Баравуха-1, дзе месціцца конны клуб «Баярд», мы прыехалі пад вечар. Гэта была далёка не першая журналісцкая сустрэча ў той дзень, і мы вельмі стаміліся. Аднак Ігар і Вольга Авяр’янавы хутка зарадзілі станоўчай энергетыкай. Ёсць такія людзі, якія з першага знаёмства становяцца блізкімі. Гэта пра іх. Ігар служыў у паветрана-дэсантных войсках, ваяваў у Афганістане. За гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Але пра гэта мы даведаліся пазней. Спачатку гаспадары павялі нас да коней.

— У мяне дзед быў графскім конюхам ва Украіне. У Ігара дзед — казацкі атаман. Бабуля — карэнная казачка. Напэўна, любоў да гэтых жывёл у нашых генах, — смяецца Вольга.

Клубу «Баярд» сёлета 10 гадоў. Коней тут восем. І ўсе не «са спорту», а набытыя на конезаводах або ў гаспадароў. Сярод жывёл ёсць і «імянная». Яна належыць не клубу, а жанчыне з горада. Жанчына купіла кабылу і аддала ў «Баярд» на пастой.

— Пачыналася ўсё, як у казцы пра Папялушку, — з карэты. Яшчэ жывёл не было, а «колы» купілі: каб катаць маладажонаў, аматараў рамантыкі, — распавядае Вольга.

Юныя выхаванцы клуба ўжо маюць спартыўныя дасягненні, але галоўная мэта «Баярда» — стварыць месца добрага адпачынку. Каб жыхары Наваполацка, дзе не самая добрая экалогія, набіраліся тут сіл і аздараўляліся. Да Авяр’янавых прыязджаюць сем'і і закаханыя пары. Хлопцы, каб зрабіць прапанову рукі і сэрца дзяўчатам, арандуюць каня.

Вольга па адукацыі медык і адна з нямногіх у краіне прафесійна займаецца іпатэрапіяй.

— Напрамак модны, але мае і супрацьпаказанні. Напрыклад, якія катанні на конях пры раку крыві? А вось з неўрозам, неўрастэніяй, праблемамі з пазваночнікам (аднак, не з усімі), калі ласка, на каня! Іпатэрапіяй лечаць і залежнасць ад камп’ютарных гульняў. Яна «супакойвае» гіперактыўных дзяцей… Катанне — ідэальны спосаб схуднець. Да нас многа жанчын прыязджаюць з патаемнай мэтай уразіць мужа настолькі, каб ён потым купіў новую машыну і брыльянты, — жартуе суразмоўца.

Вольга Авяр’янава — дэпутат пасялковага Савета і актыўны агітатар за здаровы лад жыцця. У якасці мецэната плённа супрацоўнічае з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў.

— Шмат добрых слоў чуем ад людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя коней, у нас ёсць козы, тайскія пуховыя куры. Іх яйкі, дарэчы, вельмі карысныя. У іх складзе ёсць кампанент, які па ўздзеянні на арганізм чалавека падобны на жэньшэнь. Ёсць індыкі. Птушак дазваляем кранаць, каб адчулі іх цеплыню. Гэта таксама лечыць. Анімалатэрапія актыўна прымяняецца на Захадзе. І мы не адстаём, — працягвае Вольга. 

Удалы дэбют у бізнесе

Гаспадыня «Баярда» мае статус індывідуальнага прадпрымальніка. Зарэгістраваць сваю гаспадарку як аграсядзібу не ўдалося, бо аказалася, што Баравуха-1 не лічыцца сельскай мясцовасцю.

23-54.jpg

Муж і жон­ка Авяр'­я­на­вы

— Да апошняга часу тут, дзе коні цяпер знаходзяцца, была прамысловая зона. Гэтыя будынкі - былыя гаражы і склады рамонтнай роты вайсковай часці. Цяпер мы ў іх трымаем жывёл і арганізуем адпачынак. Цяпер трэба замовіць дарагі праект рэканструкцыі тэрыторыі. Давядзецца патраціцца, каб нашы планы былі рэалізаваныя, — разважае Вольга.

Задумана, што людзі тут змогуць не проста пакатацца, у тым ліку і па спецыяльна распрацаваных конных маршрутах, але правесці сапраўднае свята: з гасцямі, застоллем, вогнішчам і танцамі. Можна будзе ладзіць і дзіцячыя імяніны, і ранішнікі. Фантазія наконт магчымых мерапрыемстваў, як кажуць, не мае межаў.

Выпадкова на сцяне ў гаспадарчай забудове ўбачыў дыплом, які насамрэч дарагога каштуе. Вольга Авяр’янава ў 2012 годзе стала адным з лаўрэатаў юбілейнага (5-га па ліку) рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года». Тагачасная старшыня «Беларускага саюза жанчын» Надзея Ермакова асабіста павіншавала з перамогай у намінацыі «Удалы дэбют у бізнэсе».

«Каўбойкам» дзявяты дзясятак

«Баярд» — традыцыйны ўдзельнік многіх гарадскіх мерапрыемстваў. На навагодніх шэсцях ён наперадзе калоны. Дзень ведаў, свята горада, Міжнародны жаночы дзень і іншыя падзеі ў Наваполацку без удзелу клуба немагчыма ўявіць.

23-51.jpg

Па вопыт працы з цяжка хворымі людзьмі сюды прыязджаюць з-за мяжы. Нядаўна гасцямі клуба былі сацыяльныя работнікі з Расіі. Вельмі паспяхова «Баярд» супрацоўнічае з гарадскім «Інстытутам залатога ўзросту», студэнты якога — пенсіянеры.

— На апошнім мясцовым фэсце «Краіна здароўя» з фурорам праехалася на кані 80-гадовая бабуля. Юбілей адсвяткавала ў жніўні. А ў верасні стала «зоркай» у сядле. Сказала, што і надалей будзе такім чынам «захоўваць сябе ў форме». Для састарэлых іпатэрапія вельмі карысная. Напрыклад, каб лепш працаваў плечавы пояс, вочная цягліца ўмацоўвалася, — тлумачыць Вольга.

Пакуль з «Інстытута залатога ўзросту» ў «Баярд» прыходзяць толькі жанчыны. Але адзін мужчына таксама паабяцаў пачаць займацца ў клубе. Ён у свае немалыя гады штодня бегае і робіць гімнастыку. Цяпер паспрабуе сябе і ў ролі «каўбоя».

У саміх Авяр’янавых ужо ёсць маленькі ўнук. Іх сынам 32 і 29 гадоў. Адзін з іх байкер, разам з сябрамі на тэрыторыі «Баярда» арганізуе захапляльныя святы.

Вольга і Ігар здзівілі яшчэ тым, што ніводнага разу не паскардзіліся. Утрымліваць коней — справа нялёгкая. Корм, вада і святло каштуюць немалых грошай. Але яны ад свайго хобі, якое стала прафесійным заняткам, адмаўляцца не збіраюцца. Атрымліваюць асалоду ад таго, што робяць. І рады, калі наведвальнікі клуба сыходзяць дадому з добрым настроем.

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов