У Полацку пасля аднаўлення адкрыты памятны знак літары «Ў»

Наш горад — выдатная жамчужына Беларуси, калыска яе дзяржаўнасці і культуры. У Полацку суседнічаюць даўніна і сучаснасць, і менавіта адсюль бяруць вытокі духоўнасц­ь і адукацыя ўсходніх славян. Сапраўдны сімвал гонару беларусаў — унікальная літара «Ў», што сустракаецца толькі ў нашай мове. І нездарма помнік адзінай у сваім родзе літары ўсталяваны на радзіме першадрукара Францыска Скарыны.

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства і ў рамках II Нацыянальнага дзіцяча-маладзёжнага форуму «Скарынаўскія дні ў Полацку» ва ўрачыстай абстаноўцы памятнаму знаку дадзена другое жыццё — пасля рэканст­рукцыі і ўдасканалення. Пад а­пладысменты ўдзельнікаў свята чырвоную стужку перарэзалі старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Шаўчук і начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Хама.

IMG_3429 Фото А.Марцинкевича
IMG_3429 Фото А.Марцинкевича

Помнік аўтарства нашага земляка Ігара Куржалава быў усталяваны ў 2003 годзе падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку. З цягам часу літары «Ў» спатрэбілася аднаўленне, і ўдзел у рэканструкцыі прынялі аўтар, спецыялісты КУП «ЖКГ г.Полацка» і ААТ «Тэхналіт Полацк». Сродкі на правядзенне работ — больш за 80 млн недэнамінаваных рублёў — выдзелены з раённага бюджэту, невялікая сума паступіла на спецыяльны дабрачынны рахунак.

Палачане — удзельнікі святочных прадстаўленняў і адкрытага ўроку «Захоўваючы традыцыі, будуем будучыню!», што адбыліся на пляцоўцы ля адноўленага помніка, адзначылі, што памятны знак змяніўся.
У новай версіі захавана цытата Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет…», але зараз яна змешчана на грані стэлы. Там жа месціцца і знак Скарыны — сонца з мала­дзіком. А побач «надрукаваныя» словы з літарай «Ў»: «настаўнік», «слоўнік», «Еўфрасіння». Сама літара адлюстравана на круглай пліце пастамента.

Такім чынам Полацк зрабіў першы ўнёсак у святкаванне 500-годдзя беларускага пісьменства і Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў нашым горадзе ў наступным годзе — ужо ў трэці раз. Падрыхтоўка да па­дзей дзяржаўнай значнасці пачынаецца адразу пасля святкавання ў Рагачове, які прыняў Дзень беларускага пісьменства ў нядзелю.

А эстафету свята прераняў старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук — полацкая дэлегацыя таксама наведала Гомельшчыну. І сувязі будуць толькі мацнець: у Полацк у наступным годзе ўжо запрошаны лепшыя юныя чытальнікі. Падчас выступлення дзяцей у конкурсе «Жывая класіка» нарадзілася ідэя вывесці яго на рэспубліканскі ўзровень і сабраць таленавітую моладзь у 2017 годзе ў Полацку.
…І зноў наш горад будзе прымаць гасцей — ветліва, шчыра, па-полацку. Сэрца Беларусі рыхтуецца стаць сталіцай свята, і першыя крокі ўжо зроблены. Здаецца, адна-адзіная літара — але што помнік ёй азначае для ўсёй краіны? Тое, што мы ў стане зберагчы не только культурна-моўныя асаблівасці, але і гісторыю, адукаванасць, годнасць свайго народа … Бо ад Полацка пачаўся свет.

Полоцкий вестник
памятник полоцк скориновскиедни деньписьменности
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии