Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота)

Зіму нашы продкі сустракалі 14 лістапада, услаўляючы Кузьму і Дзям’яна, заступнікаў сямейнага ачага, рамёстваў, а па-народнаму — «куратнікаў» і «кашнікаў». Не проста на свае вочы ўбачыць, але і актыўны ўдзел у адроджаным свяце прыняць запрасілі жыхароў Полаччыны арганізатары Кузьмінак у Зялёнцы. На свяце пабывалі журналісты газеты «Полацкі веснік».

Сустракала гасцей урачыстая саламяная арка ды руплівыя гаспадынькі, што тут і ссыпкі наладзілі. Каманды з сельсаветаў раёна шчодра звінелі манеткамі ў спецыяльны гарбуз. Згадзіцеся, такога гарбуза атрымаць — вельмі прыемна! (Крыху пазней ён і дастаўся лепшай камандзе).

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-1
Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-2


На далейшым шляху ўдзельнікаў су­праваджалі музыкі ды высцілалі сцежку лісцем маладыя зялёнкаўцы. Тут ужо прыйшлося гасцям і лепшае падвор’е вызначыць, і паскакаць ад душы, і кемлі­васць прадэманстраваць: адшукаць працяг вядомых прыказак ды прымавак. «Работа не воўк, у лес не збяжыць — таму яе, акаянную, рабіць і трэба», — дружна дэкламавалі каманды.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-3


Так, напрацаваліся — трэба і падсілкавацца. Кухары Зялёнкаўскай школы з любоўю нагатавалі бутэрбродаў з салам, курнікаў, булёну ды кашы па народных рэцэптах — атрымалася смачна, сытна, па-святочнаму.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-4


А з-за столу госці свята трапілі на са­праўдныя Кузьмінскія вячоркі, дзе былі і чароўная яечня, і сапраўдныя цуды. Кузьмінкі — свята дзявочае, таму тэатральныя прадстаўленні самадзейных акцёраў былі пра сям’ю, каханне, вернасць. Можна было і высмяяць тое, што нельга сказаць у вочы. «А чым мы горш за продкаў?» — спыталі сябе артысты Зялёнкаўскага тэатра мініяцюр і прымусілі народ рагатаць да слёз.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-5
Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-6

Кузьмінкаўскія гульні

«Тут свята Зялёнага краю — Кузьмінкі вітаюць сяброў!». Гімн Кузьмінкаўскіх гульняў напісаў Васіль Граноўскі. Пад кампазіцыю ўрачыста ўзнялі адмысловую эмблему, і пачалося самае цікавае.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-7
Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-8

Прадстаўнікі каманд і кур лавілі, і лялек у капусце шукалі ды буслу ў дзюбу клалі, і імправізаваных коней запрагалі, і дровы калолі… І добрым малайцам справа знайшлася, і краса-дзяўчынам, і бабкам непаседлівым, і мужам жанатым. Аж горача стала на ўзгорку, нягледзячы на надвор’е.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-9
Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-10

На Кузьмінкі праходзілі і агледзіны, і знаёмствы, і заляцанні — нездарма Кузьма і Дзям’ян лічацца «вясельнымі кавалямі». Вось і на зялёнкаўскіх Кузьмінках без цалаванняў не абыйшлося. Калі спачатку юнакі і дзяўчаты крыху саромеліся, то потым так адчулі смак, што і не разняць было.

А галоўным жаніхом на свяце быў, вядома, Кузьма. Дакладней, ягонае пудзіла. Растрасалі саламяных лялек весела, шумна — ды не проста, а каб потым на гэтай саломе танчыць да ўпаду. Тое, што засталося, спалілі на вялізным вогнішчы разам з усімі бедамі, хваробамі, цяжарамі. І сагрэла полымя лагодным цяплом кожнага госця зялёнкаўскай зямлі.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-11


Шчодрую ж восень праводзілі ўсёй вёскай у дальні шлях. Праехала тая на драбінах, падаравала ўсмешку, памахала на развітанне…

Хто на кані?
Па добрай кузьмінкаўскай традыцыі самага паспяховага, удачлівага, слаўнага добрага справамі сажалі на каня. З’явілася драўляная жывёла і ля святочнай сцэны. Чым не п’едэстал гонару?

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-12


І лепшым удалося асядлаць каня. «Кузьмінкаўскіх спраў майстрам» (конкурс на лепшае падвор’е) вызначыўся Ветрынскі сельсавет. А вось выбраць лепшае саламянае чучала журы аказалася не пад сілу — таму «Пігмаліёнам саламянай Галатэі Кузьмінкаўскай» прызнаны ўсе каманды.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-13


Самая ўбраная каманда — «Раскошная чацвёрка Кузьмінкаўская» — прыехала з Саланіцкага сельсавета, «Зоркай Кузьмінкаўскай танцпляцоўкі» стала каманда Маласітнянскага сельсавета. А чэмпіёнам Кузьмінкаўскіх гульняў стала каманда Зялёнкаўскага сельсавета.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-14


Перамога перамогай, але радасць ад удзелу ў Кузьмінках ва ўсіх удзельнікаў была самай сапраўднай: «Дзякуй вялікі ўсім арганізатарам. Свята сапраўды ўдалося!». Падзякавала калегам, якія прывезлі каманды, не спалохаўшыся дажджу, і старшыня Зялёнкаўскага сельсавета Ала Лапановіч.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-15 Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-16

А свята зладжана і стала незабыўным намаганнямі супрацоўнікаў Зялёнкаўскіх сельскага Дома культуры і сярэдняй школы, што выступілі і аўтарамі сцэнарыя, і рэжысёрамі дзеі, і гасціннымі гаспадарамі. Павіншаваць удзельнікаў спяшаліся лепшыя творчыя ансамблі Полацкага раёна: «Мельніца», «Фярцінка», «Полацкія россыпы».

Запрашаем!
— Адмыслова запрасілі на свята зага­дзя, каб 14 лістапада кожны, каму спадабалася, мог правесці Кузьмінкі ў сябе, — адзначае галоўны рэжысёр падзеі Алена Фурс.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-17
Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-18

Рыхтуючыся да прэзентацыі праекта, зялёнкаўцы вывучылі традыцыі і далучылі сучасныя элементы. Бо для нашых продкаў гэтае свята было раўназначным з Масленіцай, Купаллем, але за апошнім часам падзабылася.

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-19


Што для старажытных полацкіх сялян значыў Кузьма-Дзям’ян? Што складанасці ў мінулым, што перазімаваць можна бязбедна: і дзеўка замуж пойдзе, і печ застанецца цёплай, і кашы хопіць удосталь. Хай дзякуючы адроджанай у Зялёнцы традыцыі на Полаччыне так і будзе!

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота), фото-20

 Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама выказвае шчырую па­дзяку ўсім, хто прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні народнага свята. Асаблівая ўдзячнасць — творчаму і таленавітаму калектыву Зялёнкаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Полоцкий вестник
кузьминки полоцкийрайон обряд традиция
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии