Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» адкрываюцца ў Полацку

29 кастрычніка ў Полацку распачынаюць працу бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова». Першы занятак правядуць журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская.

– Дванаццатым горадам, дзе адкрываюцца курсы «Мова Нанова», будзе Полацк. Шаноўныя палачане, да сустрэчы ў суботу, – запрашаюць арганізатары курсаў на сваёй старонцы ў Facebook. Першы занятак адбудзецца ў суботу ў рэстаране «Росквіт». Пачатак а 19:00.

Курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Мінску і Светлагорску. Штотыдзень іх наведваюць больш за 650 студэнтаў.

Курсы маюць дзяржаўную рэгістрацыю як «Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова».

14543925_1086511158110887_609877017483417051_o

J68Q-nBLFG0

Навіны рубрыкі Культура: «Дзяды vs Хэллоуин»: в Полоцке расскажут тайны мистических праздников

Бутэрброды з салам, лялькі ў капусце і цалаванні: як на Полаччыне ладзілі Кузьмінкі (+ фота)

Cайт города Полоцка и Новополоцка
курсы полацк мовананова лабадзенка
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии