14 студзеня Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Емяльянчык В.А. шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам.
- Каляды ў музеі сталі ўжо сапраўднай шматгадовай традыцыяй! Кожны год мы запрашаем Вас, дарагія сябры, прыняць удзел у нашым свяце «Ехала Каляда з Полацку...».
Незабыўную атмасферу свята створыць гурт калядоўшчыкаў, якія «самі ідуць і казу вядуць» - як сімвал урадлівасці і дабрабыту. Цыганачка Ганна і мядзведзь Яша будуць варажыць на шчаслівы год, а таксама прадэманструюць жартаўлівае прадстаўленне. Але самае галоўнае - гэта калядныя песні, якія будуць гучаць на працягу ўсяго свята, - расказалi ў Музеi.
А напрыканцы каляднай вечарыны для ўсіх прысутных адбудзецца паказ батлеечнага спектакля «Цар Ірад».
Не забудзьцеся пра пачастунак для Казы, каб год у вас быў добрым і ўдалым!
Пачатак у 15.00. Кошт 2 рублi.