Квэст з таямніцамі і віктарына: «Полацкі веснік» у гонар 100-годдзя правядзе незвычайную сустрэчу з чытачамі

Шаноўныя сябры «Полацкага весніка»! Запрашаем вас 29 сакавіка ў 16.00 ў канферэнц-залу Полацкай цэнтральный бібліятэкі імя Францыска Скарыны на незвычайную сустрэчу рэдакцыі з чытачамі, прысвечаную 100-годдзю полацкай газеты, піша «Полацкі веснік».

Вы зможаце не толькі пазнаёміцца з су­працоўнікамі рэдакцыі, задаць ім пытанні, але і прапанаваць тэмы, якія вы хацелі б убачыць на старонках «Полацкага весніка». Акрамя гэтага, вас чакае ўнікальная выстава, якая раскажа пра гісторыю і сённяшні дзень полацкай газеты. І гэта яшчэ не ўсё!

Для вас работнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную віктарыну, пазнавальныя відэаролікі. А аматараў таямніц і загадак у 15.00 запрашаем у бібліятэку на квэст «У пошуках апошняга нумара». Для ўдзелу ў гульні запісвайцеся па тэлефоне 42-34-51.

Полацкі веснік
полацк веснік
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии