Рэканструкцыя плошчы Францыска Скарыны, рамонт вуліц і дваравых тэрыторый: як рыхтуецца Полацк да Дня беларускага пісьменства

Візіт у Полацк Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, які адбыўся ў аўторак, стаў вельмі плённым. Яна правяла «прамую лінію» з палачанамі, прыём па асабістых пытаннях, а таксама — пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да маючага адбыцца ў верасні Дня белару­скага пісьменства, перадае газета  "Полацкі веснік".

Падчас пасяджэння рабочай групы разглядаліся як мерапрыемствы па добра­ўпарадкаванні, так і культурная праграма свята. Усяго ў горадзе плануецца адрамантаваць больш за 250 аб’ектаў, у тым ліку вуліцы і дваравыя тэрыторыі, фасады будынкаў.

Вызначаны аб’ём фінансавання.  Будзе праведзена рэканструкцыя пло­шчы Францыска Скарыны. Асноўныя аб’екты плануецца завяршыць да 1 жніўня.

В Полоцке отремонтировали мост на Юбилейной, на въезде в город построят новое автомобильное кольцо

Будзе адкрыты памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». У гэтым годзе ўпершыню пройдзе, ужо ў статусе рэспубліканскім, конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка». Дзеці з усёй краіны прыедуць у Полацк чытаць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Чакаецца шмат гасцей, у іх ліку — дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў, прадстаўнікі дыпламатычных місій, літаратары з розных краін. Выклікае вялікую цікавасць Міжнародны круглы стол «Сугучча».

Пройдзе маладзёжны форум «Скарынаўскія дні ў Полацку». Тэматычныя пляцоўкі разгорнуцца ля сцен Сафійскага сабора, помніка Сімяону Полацкаму, памятных знакаў «Ў» і «Геаграфічны цэнтр Еўропы».

У рамках адкрыцця гля­дзельнай залы Гарадскога Палаца культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Легенда пра князя Ўсяслава», якую рыхтуе Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым».

Адной з разынак свята стане фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон», які будзе ладзіцца ў парку ля Кургана Бессмяротнасці. Дарэчы, плануецца на час яго правядзення злучыць берагі Заходняй Дзвіны пантонным мастом. Перад удзельнікамі і гасцямі свята паўстануць сярэднявечная гарадская пло­шча, рамесныя рады, паходныя лагеры ваяроў розных эпох.

Будзе працаваць і кулінарная пляцоўка. Асаблівы настрой створыць музыка сярэднявечча, плануецца ўдзел выканаўцаў таксама з Літвы і Латвіі.Акрамя таго, у ліку мерапрыемстваў — спартыўнае свята на Заходняй Дзвіне, маладзёжны праект «Мы — у тэме» і іншыя.

Бібліятэчныя ўстановы разгорнуць літаратурныя пляцоўкі, зладзяць выставы, правядуць квэсты і прэзентацыі, прычым не толькі ў цэнтры, але і ў мікрараёнах горада.На алеі па праспекце Францыска Скарыны — ад плошчы Свабоды да плошчы Францыска Скарыны — разгорне свае рады традыцыйны «Горад майстроў». Удзельнікаў і гасцей свята запросяць сем падворкаў, на якіх можна будзе не толькі палюбавацца творамі народных умельцаў, але і прыняць удзел у майстар-класах.

Цэнтральнай пляцоўкай Дня беларускага пісьменства стане Фестываль кнігі і прэсы. У яго рамках плануецца правесці выставу СМІ Віцебшчыны. Таксама плануецца, што асобная пляцоўка будзе прадастаўлена 100-гадоваму юбіляру — газеце «Полацкі веснік».

Маладзёжная сталіца краіны таксама прапануе шмат цікавага. Да прыкладу, конкурс маладзёжнага кіно «Я чытаю кнігу», мала­дзёжны флэшмоб, а ў гульні-квэсце «Прыгоды іншаземцаў у Маладзёжнай сталіцы» прыме ўдзел і моладзь з гарадоў-пабра­цімаў.

Таксама будуць выпушчаны марка і канверт, спецгашэнне якіх адбудзецца падчас святочных мерапрыемстваў. Рыхтуецца і конкурс беларускай нацыянальнай кухні.

У Полацку, дзе сама атмасфера прасякнута гісторыяй, традыцыямі, культурай, можна паказаць усё вельмі пераканаўча і яскрава. Асвятляць святочныя падзеі будуць больш за 100 журналістаў.

Читайте по теме: За фото со Скориной можно получить приз: Научная библиотека ПГУ проводит конкурс к 500-летию белорусского книгопечатания

Рэканструкцыя плошчы Францыска Скарыны, рамонт вуліц і дваравых тэрыторый: як рыхтуецца Полацк да Дня беларускага пісьменства, фото-1
Полоцкий вестник
полоцк деньписьменности праздник подготовка программа
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии