Паветраны шар, рыцары і піратэхніка: поўная праграма фэсту сярэднявечнай культуры «Рубон» у Полацку

Горад ужо шуміць падрыхтоўкай да свята Дня пісьменства, а на левым беразе Дзвіны пачынаюць будаваць павільёны для фестываля сярэднявечнай культуры. Улічваючы шырокую інфармацыйную падтрымку і колькасць імпрэзаў, што будуць адбывацца, фэст абяцае стаць цікавейшым за ўсе папярэднія.

Дзякуючы сайту «Рубона», мы падрыхтавалі для вас насычаны анонс дзвюх дзён фэсту. Там сапраўды многа цікавых рэчаў! Таксама мы вядзем анлайн-трансляцыю галоўных падзеяў Дня пісьменства ў Полацку.

Што можна рабіць 1 верасня?

Першага верасня вы ўжо зможаце пакатацца на паветраных шарах – у 19.00 іх пачнуць запускаць на пляцоўцы каля Кургана Бессмяротнасці. Праз дзьве гадзіны, у 21.00, адбудзецца адкрыццё фестывалю і піратэхнічнае шоў Terra Incognita, з удзелам мноства каманд з Беларусі і Расіі. Напэўна, гэта самая цікавая падзея, якая адбудзецца ў гэты дзень у горадзе.

Падрабязна пра Terra Incognita чытайце тут

Што можна рабіць толькі 2 верасня?

рубон

Сцэна

• Увесь дзень слухаць сярэднявечную музыку і танчыць (12.00-23.00)

Турнірная пляцоўка, пляцоўка ранняга Сярэднявечча

• На дзьвух пляцоўках глядзець, як месяць адзін аднаго мячамі сярэднявечныя ваяры (14.00), у тым ліку ў фармаце 5х5 (19.30)

• Назіраць бугурты ранняга сярэднявечча (14.30), а таксама манеўры праз перасечанаю мясцовасць (15.30)

На Дзвіне

• Пакатацца на сярэднявечным драккары (12.00)

• Паглядзець на сплавы ладдзей (17.00)

• Паглядзець абардажную бітву «Напад з Дзвіны» (18.00)

Стрэлы з лукаў

• Глядзець як страляюць з лукаў прафесіяналы і, магчыма, некалькі разоў прамахнуцца міма мішэні самастойна (13.00)

Дзіцячая пляцоўка

• Пагуляць у сярэднявечныя гульні або паглядзець, як гуляюць у іх вашыя дзеці (12.00-20.00)

• Паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных гульнях (12.00, 13.30, 14.30), вырабу лялек (12.30) і нават алхіміі (15.30)

• Паглядзець казачную батлейку (13.00, 14.00, 15.00, 16.00)

Пляцоўка лятальных апаратаў

• Пакатацца на гіракоптэры (12.30) альбо на паветраным шары (19.00)

• Паглядзець паветранае шоў (23.00)

Кулінарны фестываль

• Прадэгуставаць мноства страў на кулінарным фестывалі народнай кухні.

• Даведацца некалькі старажытных рэцэптаў на выставе.

Што можна рабіць толькі 3 верасня?

рубон3

• Сустрэць сонца з архаічнымі спевамі на беразе Дзвіны (6.30)

• Паслухаць пра турызм на Віцебшчыне (11.00)

• Паўдзельнічаць у навуковым семінары аб адраджэнні полацкага суднаходства (12.00)

• Паглядзець на бітву! (13.00)

• Паслухаць апошні канцэрт (14.30)

Што можна зрабіць у любы з двух дзён?

• Гладзіць жывёлаў у кантактным заапарку

• Пакатацца на конях

• Паесці ў літоўскім народным рэстаране

• Прайсціся па турыстычнай алеі і даведацца пра турызм у Беларусі

• Купіць цацак і ўпрыгожванняў ў рамеснай слабадзе

• Сфатаграфавацца ў даспехах

• Пакатацца на драккары

• Паўдзельнічаць у майстар-класах

Падрабязная праграма фэсту тут.

А на гэтай карце можна паглядзець, дзе будуць размешчаны асноўныя пляцоўкі «Рубона»

Сайт города Полоцка и Новополоцка
полацк дзеньпісьменства праграма афіша
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Лучшее - городу
Каждому городу Казахстана свой полезный сайт! Теперь мы освещаем новости шести крупных городов Казахстана - Караганды, Шымкента, Атырау, Актау, Алматы и Астаны.  Сегодня информационная картинка дня в Казахстане в большей мере состоит из новостей двух столиц. Национальные медиа массивно освещают новости из здания парламента, а городские новости представлены только громкими происшествиями или вопиющими случаями. Городские же сайты создают локальную повестку...
Новости по теме
День белорусской письменности отметили даже в Донецке
Открытие фестиваля средневековой культуры «Рубон» (фоторепортаж)
В Полоцке начали отмечать День белорусской письменности: программа праздника
2 сентября в Полоцке перекроют движение транспорта: «десятка» изменит привычный маршрут
Гайд по Дню белорусской письменности (+ карта, где мы отметили самые интересные места)
А вы знаете, чье имя носит ваша улица? Неожиданный тест о Полоцке
В Полоцке возле Софийского собора появился новый памятник. ФОТО/ВИДЕО
День письменности в Полоцке: Умаханов и Ахматукаев будут, Аркуша и Орлова не приглашали
Ильич и электронные табло. Вокзал в Полоцке почти готов ко Дню письменности. Фотофакт
«Светоч» вернулся. Фоторепортаж из обновленного книжного магазина