Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Полацк з Днём беларускага пісьменства

Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства – святам культуры, асветы і духоўнасці!, – цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усë больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццë нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі.

Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі – асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі – у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.

На гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк – калыска нашай дзяржаўнасці. Сëлета горад адзначае 1155-годдзе. Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу.

Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця.

Упэўнены, што цяперашнія ўрачыстасці надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плëнную працу дзеля росквіту Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця!

Сайт города Полоцка и Новополоцка
полацк прэзідэнт лукашэнка
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует
Лучшее - городу
Каждому городу Казахстана свой полезный сайт! Теперь мы освещаем новости шести крупных городов Казахстана - Караганды, Шымкента, Атырау, Актау, Алматы и Астаны.  Сегодня информационная картинка дня в Казахстане в большей мере состоит из новостей двух столиц. Национальные медиа массивно освещают новости из здания парламента, а городские новости представлены только громкими происшествиями или вопиющими случаями. Городские же сайты создают локальную повестку...