У Полацку адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву

5 лютага ў Полацкім цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур адкрылася выстава «Доўгая дарога дадому…». У экспазіцыі – працы, створаныя падчас пленэру, які адбыўся ў мінулым годзе на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне.

«Выстава створана па выніках пленэра, прысвечанага памяці Васіля Быкава, – паведаміла “Хіміку” сябра Беларускага саюза мастакоў Кацярына Мяснікова. – Як была заведзена кожныя два гады культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча ладзіць Быкаўскія пленэры на радзіме пісьменніка – у Бычках. Гэтыя пленэры значныя тым, што даюць магчымасць пражыць некалькі дзён у вёсцы, жыхары якой дагэтуль захоўваюць памяць пра свайго знакамітага сваяка. На пленэр з’язджаюцца мастакі з усёй краіны, як мэтры, так і моладзь і заўсёды прысутнічае перайманне вопыту – калі мастакі вучацца адзін у аднаго, моладзь – у мастакоў старэйшага пакалення і наадварот. Ну і, зразумела, тое, што з’яўлялася асяроддзем Васіля Быкава: возера Горнае, сядзіба ў Арэхаўна, Вушачскі касцёл і старыя хацінкі ў Бычках, – можна заўважыць на палотнах мастакоў на выставе. Акцэнтам экспазіцыі сталі творы заўчасна зышэдшага мастака-палачаніна Анатолія Ізаіткі, ягоны трыпціх па творах Васіля Быкава “Сотнікаў”, “Знак Бяды” і “Альпійская баллада” – моцны фінальны акорд творчасці мастака».

image (2)

   image (3)

image (4)

  image (5)

Ініцыятарамі пленэру выступілі Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў і энтузіяст беларускай культуры, заснавальніца Музея мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак.

ximik.info
Новости Полоцк Новости региона Новополоцк
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
9 просмотров в декабре
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Новости компаний
На Boomstarter продолжается краудфандинговый проект по созданию нового мобильного приложения для самостоятельных путешествий TRAPP. Проекту нужно собрать 750 тысяч рублей до 16 июня, чтобы реализовать задуманный функционал. В центре приложения – уникальный маршрут самостоятельного путешествия, который пользователь получает от проверенных авторов или создать самостоятельно. «Самой сложной, страшной и ответственной частью всего путешествия является процесс с...