Рэпартаж. Гістарычныя танцы жывуць ў гістарычным будынку

Полацкі езуіцкі калегіум… Колькі ўсяго бачыў і чуў гэты будынак. І што ён бачыць і чуе сёння. У ім размешчаны некалькі факультэтаў Полацкага Дзяржаўнага універсітэта. Але акрамя галасоў студэнтаў і лектараў тут гучыць… музыка. Больш таго, музыка беларуская, старажытная. Па суботах тут танчуць традыцыйныя танцы.

16.20
Якім ветрам занесла сюды мяне? Усе сувязі з фальклорам засталіся ў дзяцінстве. Танцаваць – гэта увогуле не па мне. Музыка гэтая зачароўвае… Але што перашкодзіла мне слухаць яе дома? Цікаўнасць вядзе барацьбу жаданнем збегчы. Што пераможа?

16.40
Цікаўнасць перамагла. Тым больш, што сёння гэтая сустрэча незвычайная. Сёння да гурта “Варган”, які ладзіць такія танцы штотыднёва, завітаў мінскі фальклорны гурт “Рада”. Вельмі цікава назіраць, як два калектыва-калегі абменьваюцца вопытам.
Што казаць пра іх спевы! Галасы іх абсалютна неверагоныя! І моцныя мужчынскія спевы “Рады”, і дзявочыя каласы варганаўцаў вызываюць глыбокае захапленне.

17.30
Спевы зноў змяніліся танцамі. Тут ужо і мне было няёмка ісці назад, на крэсла, і займаць пазіцыю назіральніка. Карацей, выцягнулі танчыць і мяне. Гэта не так складана, як падаецца на першы погляд. Тым больш, што цудоўныя дзяўчаты-прафесіяналы спачатку ўсё паказваюць і тлумачаць. А ўжо потым далучаюцца тыя, хто проста прыйшоў дакрануцца да аўтэнтычнага.

18.30
Танцы зноў змяняюць спевы, спевы змяняюць танцы. Час знікае ў гуках скрыпкі і акардыёна.

20.00
Сёння мерапрыемства зацягнулася. Звычайна ўсё заканчваецца гадзін ў шэсць. Выходзячы з калегіума, адчуваю сябе стомленай, але задаволенай. Даўно не было ў мяне такога актыўнага адпачынку.

Дзякуй, “Рада”! Дзякуй, “Варган” і яго цудоўная кіраўніца Вольга Емяльянчык! Дзякуй, калегіум! Здаецца, першы раз не будзе апошнім, і я абавязкова прыйду сюды зноў. 

Варган фольклор Полоцк
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
65 просмотров в декабре
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Новости компаний
На Boomstarter продолжается краудфандинговый проект по созданию нового мобильного приложения для самостоятельных путешествий TRAPP. Проекту нужно собрать 750 тысяч рублей до 16 июня, чтобы реализовать задуманный функционал. В центре приложения – уникальный маршрут самостоятельного путешествия, который пользователь получает от проверенных авторов или создать самостоятельно. «Самой сложной, страшной и ответственной частью всего путешествия является процесс с...