Рэдкія дакументы пра вайну ад 11 знакамітых беларускіх пісьменнікаў

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў адным страі змагароў супраць фашысцкіх захопнікаў былі і беларускія пісьменнікі. Рызыкуючы сваім жыццём, яны змагаліся ў дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падпольных арганізацыях. Але асноўнай іх зброяй было трапнае слова, надзеленае мноствам аддценняў.

Многія з беларускіх літаратараў не дажылі да светлага Дня Перамогі. Іх імёны навечна застануцца ўпісанымі залатымі літарамі ў кнігу народнай памяці.


Янка Брыль

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Янка Брыль. 1952 год


Народны пісьменнік Беларусі падчас нямецка-фашысцкай акупацыі наладзіў сувязь з мясцовымі антыфашыстамі і перадаваў звесткі разведцы партызанскіх брыгад імя Жукава і "Камсамолец" аб дыслакацыі і перамяшчэнні нямецкіх войскаў у Мірскім раёне. 

У 1944 годзе, калі сям'я Брыля пайшла ў партызыны, быў разведчыкам брыгады "Камсамолец", удзельнічаў у баях. Акрамя таго, працаваў рэдактарам партызанскай газеты "Сцяг свабоды", наладзіў выданне сатырычнага лістка "Партызанскае жыгала", дзе друкаваў свае вершы, нарысы і фельетоны.

Пасля вызвалення Беларусі працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну".

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Баявая характарыстыка Янкі Брыля і 
пасведчанне разведчыка партызанскай брыгады "Камсамолец". 1944 год
"З ваенных накідаў". Малюнкі Міхася Брыля, брата Янкі Брыля. 1944 год
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі Міхася Брыля да "Партызанскага жыгала". 1944 год

Анатоль Вялюгін

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Анатоль Вялюгін. 1942 год


Паэт ўдзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце і атрымаў у 1943 годзе раненне. "Той час пакінуў не толькі суровыя засечкі на целе – раны зажываюць, глыбіні памяці ніколі не супакояцца", – успамінаў паэт пра тыя дні.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Апавяданне Анатоля Вялюгіна "Пераправа смерці". 
Аўтограф. 1941 год
Апавяданне Анатоля Вялюгіна "Пісьмо (айчыне) беларусу". 
Чарнавы аўтограф. 1942 год

Пятро Глебка

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пятро Глебка. 1945 год


Паэт падчас вайны знаходзіўся на Заходнім, Цэнтральным і Калінінскім франтах, працаваў у рэдакцыях франтавых газет "За Савецкую Беларусь" і "За свабодную Беларусь". 

Глебка адным з першых адгукнуўся на вераломны напад на СССР гітлераўскай Германіі. Ужо 23 чэрвеня 1941 года ў газеце "Звязда" надрукавалі яго верш "Смялей у бой!". 

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Дакументы Пятра Глебкі 1941-1943 гадоў
Вершы "Смерць салдата" і "Гутарка з партызанам". 
Аўтограф. 1941, 1944 гады
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Беларускія пісьменнікі сярод дзяржаўных і партыйных дзеячаў БССР. Пётр Глебка стаіць другі злева. 1943 год


Янка Казека

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Янка Казека. 1944 год


Крытык і літаратуразнавец у 1939-1954 гадах служыў у Савецкай арміі. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Ельняй летам 1941 года ў якасці намесніка палітрука. Яго ранілі.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
 Даведка аб раненні Янкі Казекі. 1941 год
 Дакументы да дзяржаўных узнагарод. 1945, 1985 гады


Кандрат Крапіва

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Кандрат Крапіва. 1941 год


Народны пісьменнік Беларусі на пачатку вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Красноармейская правда", затым у рэдакцыі франтавой газеты Заходняга фронта "За Савецкую Беларусь". Яму давялося быць сведкам варварскай бамбардзіроўкі Мінска, убачыць разбураны родны дом, страціць старэйшага сына Барыса, які загінуў у баях пад Сталінградам. 

З 1943 года і да канца вайны Крапіва працаваў адказным рэдактарам сатырычнага ілюстраванага выдання – газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", якую дастаўлялі на акупанаваныя фашыстамі беларускія тэрыторыі. Пісаў байкі, памфлеты, вершаваныя фельетоны. Творы пісьменніка друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газетах "За Савецкую Беларусь", "Звязда", "Віцебскі рабочы", сатырычных выданнях. 

У 1943 годзе Беларускім тэатрам імя Якуба Коласа была пастаўлена яго п'еса "Проба агнём".

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Фотаздымак Кандрата Крапівы з сынам Барысам і 
паштоўка Барыса, адрасаваная бацьку. 1942 год
Пісьмо Пімена Панчанкі, адрасаванае Кандрату Крапіве. 
1942 год
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Урывак з п'есы Кандрата Крапівы "Проба агнём". Савецкая Беларусь. 1 мая 1943 год


Максім Лужанін

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Максім Лужанін. 1942 год


Паэта ў 1941 годзе мабілізавалі ў армію. Ён праходзіў службу ў ваеннай камендатуры Масквы. Скончыў Падольскае вучылішча ў званні лейтэнанта і трапіў у стралковы полк. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Працаваў адказным сакратаром газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Творы Лужаніна ваеннага часу друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газетах "Звязда", "Віцебскі рабочы", сатырычных выданнях. У 1945 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў "Шырокае поле вайны".

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Дакументы Максіма Лужаніна. 1943 год
Асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення Мінска. 1944 год
 
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пасведчанне Максіма Лужаніна аб працы адказным сакратаром газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", 1945 год

Міхась Машара

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Міхась Машара. 1945 год


Паэт падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", быў членам рэдакцыйнага калектыву газеты "Савецкая Беларусь", якая прызначалася для беларускіх партызан. Працаваў на радыё. 

У 1943 годзе яго накіравалі на Калінінскі фронт у штаб партызанскага руху, дзе удзельнічаў у выпуску ілюстраванай газеты гумару і сатыры "Партызанскае слова", пісаў лістоўкі для партызан. Яго вершы, фельетоны, артыкулы друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газеце "Чырвоная змена", сатырычных выданнях.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пасведчанні Міхася Машары аб працы ва Усесаюзным радыёкамітэце пры СНК СССР і галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання беларускага радыё. 1942, 1943 гады
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Дакументы Міхася Машары 1943, 1944 гады
Вершы "Беларусі", "Партызаны", "Дзед Талаш". 
Аўтограф. 1941-1944 гады

Сяргей Новік-Пяюн

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Сяргей Новік-Пяюн. 1943 год


Паэт і празаік перад вайной працаваў дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У час вайны разам з заснавальнікам музея ратаваў музейныя экспанаты. 

За антыфашысцкую дзейнасць у 1943 годзе яго асудзілі да смяротнга пакарання. Пасадзілі спачатку ў Слонімскі, затым Баранавіцкі астрогі, а пасля перавялі ў лагер смерці Калдычэва. Ад непазбежнай смерці падчас расстрэлу яго выратавалі партызаны.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Успаміны Сяргея Новіка-Пеюна "У Калдычаўскім пекле". 
1949, 1969 гады
Выявы нашывак, якія насілі вязні Калдычаўскага лагера смерці, 
намаляваныя Сяргеем Новікам-Пеюном. 1969 год
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
План Калдычаўскага лагера смерці, зроблены па памяці Сяргеем Новікам-Пеюном. 1969 год


Пімен Панчанка

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пімен Панчанка. 1946 год


Народны паэт Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў спецыяльным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах. Вершы, фельетоны, прыпеўкі Панчанкі змяшчаліся ў газеце "За свабодную Беларусь" у раздзеле "Па карку недавярку", у сатырычных выданнях "Партызанская дубінка", "Раздавім фашысцкую гадзіну". У гады вайны ўбачылі свет зборнік франтавых вершаў паэта "Тебе, Беларусь!" у перакладзе на рускую мову, паэтычная кніга "Дарога вайны". 

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пімен Панчанка (пяты злева) сярод пісьменнікаў і 
грамадска-палітычных дзеячаў БССР. 1942 год
Зборнік вершаў "Дарога вайны", вершы "Франтавік", 
"Сівая жанчына стаіць ля крыніцы…". Аўтограф. 1945 год
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пісьмы, адрасаваныя Пімену Панчанку. 1943 год

Піліп Пестрак 

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Піліп Пестрак. 1943 год


Паэт і празаік на пачатку вайны пехатою дайшоў да Лельчыцкага раёна, дзе далучыўся да партызанскага злучэння Жытомірскай вобласці. Потым  працаваў у рэдакцыі партызанскай газеты, рэдактарам партызанскага часопіса. 

У 1943 годзе Пестрака прызначылі начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. Яго творы ваенных гадоў друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газеце "Звязда".

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіФота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Партызанскі блакнот Піліпа Пестрака з накідамі вершаў. 
1942, 1943 гады
Даведка і пасведчанне аб ўдзеле ў партызанскім руху. 
1950-я гады, 1969 год
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Дакументы Піліпа Пестрака 1943, 1944 гады


Юльян Пшыркоў

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Юльян Пшыркоў. 1940 год


Літаратуразнаўца і крытык у часы вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, штурмаваў Кёнігсберг, быў тройчы паранены. У  аўтабіяграфіі ён адзначаў: "… Вялікая Айчынная вайна з'явілася другой вышэйшай школай, у якой я прайшоў непаўторны па сваёй важнасці курс грамадзянскага і патрыятычнага выхавання".

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Даведкі аб службе Юліана Пшыркова ў Чырвонай Арміі і раненні. 1945 год


Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі

У аддзеле рэдкіх кніг рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі сярод фондаў асабістага паходжання знаходзяцца і ўласныя архівы пісьменнікаў – непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзе сярод разнастайных матэрыялаў захоўваюцца найкаштоўнейшыя дакументальныя сведчанні ваеннага часу.


news.tut.by
праздник Полоцк Новополоцк
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии

Культура
Единственный в стране Музей белорусского книгопечатания празднует свой 30-летний юбилей. В начале сентября к этой дате была открыта специальная выставка, посвященная музейной жизни. Выставка под названием «У самы жывы з усіх музеяў з пажаданнямі...» будет работать для посетителей до 15 ноября. Здесь можно увидеть различные исторические материалы, связанные с открытием музея, книги из первых поступлений с дарственными надписями и подписями известных белорус...
Общество
В Полоцке на финишной прямой – реконструкция моста, хотя по сути старыми останутся только опоры. Сейчас идёт финальная сборка железных конструкций. Работы уникальные, такой многотонный пазл прямо на строящемся мосту не собирали в стране около двух десятков лет. Между двумя опорами на высоте собирают 50-метровый пролёт, который станет украшением нового моста. Фрагментов более полутысячи. И таких пролётов здесь два, один – под дорогой, другой – над ней. Имен...
Спорт
ФК «Полоцк-2019» в рамках 19 тура Чемпионата Беларуси среди команд второй лиги сыграл со «СМИавтотранс» из Смолевич. Перед началом матча футболисты и болельщики почтили минутой молчания преданного болельщика футбольного клуба «Полоцк» Александра Кулаковского, который ушел из жизни в возрасте 43 лет. Хозяевам поля в этот день не удалось забить ни одного гола. Созданные опасные моменты полочане не смогли преобразовать в забитые мячи. А вот гости увезли домой...
Криминал
31-летний и 44-летний жители Витебска, путешествуя по Полоцку, в одном из магазинов украли мобильный телефон. Об этом сообщили в УВД Витебского облисполкома. Вместо смартфона Samsung стоимостью 528 рублей ранее судимые приятели положили на витрину пустую коробку. Сотрудники торговой точки не сразу заметили подмену. Несмотря на это правоохранителям удалось вычислить подозреваемых. В отношении задержанных возбудили уголовное дело.
Общество
В Полоцке соединили пролеты моста через Двину по улице Юбилейной. Об этом сообщил председатель райисполкома Игорь Маркович. На своей странице в социально сети чиновник написал, что произошло знаковое событие — пролеты моста через Западную Двину соединены. Кроме этого, продолжаются работы по монтажу металлической фермы, укладка инженерных сетей, установка ограждений, а также необходимые дорожные работы. Мер отмечает, что работы ведутся почти круглые сутки....
Культура
В Полоцке пройдет ежегодный VII Республиканский открытый конкурс любительских фильмов имени Юрия Тарича "Я снимаю кино". Об этом сообщает сайт Полоцкого райисполкома. Организаторы приглашают к участию в конкурсе студии, самодеятельные творческие коллективы, физические лица без ограничения по возрасту. Прием конкурсных работ проводится по 10 ноября. Подведение итогов и награждение победителей и лауреатов конкурса пройдет с 1 по 14 декабря. Ежегодно организа...
Общество
В Новополоцке после протестной акции 13 сентября возбуждено уголовное дело. Об этом gorod214.by сообщила официальный представитель УВД Витебского облисполкома Ольга Шкуратова. В милиции рассказали, что уголовное дело следователи возбудили по факту нападения на сотрудника милиции. Также в УВД опубликовали новые кадры столкновения протестующих с милицией напротив кинотеатра «Минск». — Основным приоритетом в работе правоохранителей остается поддержание общест...
Общество
В Полоцке парень похитил из обувного магазина женские сапоги и рюкзак. Молодого человека задержали, сообщили в УВД Витебского облисполкома. 24-летний житель Полоцка решил сделать своей подруге подарок и пришел в местный магазин. Он выбрал пару сапог и отправился к продавцу. Девушка объяснила ему, что по условиям акции в магазине можно приобрести второй товар, который обойдется покупателю в полцены. Тогда молодой человек захватил еще рюкзак и с товаром на с...
Общество
На следующей неделе депутат Палаты представителей от Новополоцка Денис Карась будет работать в избирательном округе. У него запланирована встреча с избирателями, личный прием и прямая телефонная линия. Информация о личном приеме и прямой линии размещена на официальном сайте горисполкома. Они пройдут 22 сентября с 9 до 11 часов в кабинете 220 исполкома на улице Молодежной, 74. Записаться на прием можно будет накануне, 21 сентября, с 10 до 13 часов по телефо...