На Віцебшчыне за затрымку выплаты заробкаў звольнілі 5 кіраўнікоў

Па дадзеных на май, на Віцебшчыне за затрымку выплаты заробкаў звольнілі 5 кіраўнікоў арганізацый, паведамляе газета "Звязда". 

Пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце заробкаў у рэгіёне мелі 175 арганізацый на агульную суму 96 655,8 мільёна рублёў. Амаль ўсе даўжнікі (164) - арганізацыі аграпрамысловага комплексу. 

За несвоечасовы разлік з работнікамі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі старшынь райвыканкамаў і іх намеснікаў у 12 раёнах, а таксама чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама. 5 кіраўнікоў знялі з пасады. 

Сярэднямесячная зарплата ў Прыдзвінскім краі ў маі склала 5,8 мільёна рублёў. 

Найбольшы заробак мелі будаўнікі - больш за 6,8 мільёна рублёў. У бюджэтнікаў - каля 4,7 мільёна, працаўнікоў вёскі - прыкладна 4,5 мільёна. На прамысловых прадпрыемствах сярэдні заробак - больш за 6,5 мільёна, у сферах транспарту і сувязі, гандлю - пад 5,4 мільёна. 

Рост заробкаў у маі ў адносінах да студзеня склаў у сярэднім 565 тысяч рублёў (10,6%).

news.tut.by
Зарплата увольнение Витебск
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии